У менскай гімназіі патруціліся вучні. У дзяцей ваніты і тэмпература

Ілюстрацыйнае фота. Фота: ТК / Белсат

Раніцаю 3 верасня з’явілася інфармацыя, што ў 3-й гімназіі Менску напярэдадні ў сталоўцы атруціліся вучні. Паводле бацькоўскіх чатаў, дзяцей блажыла.

«Майму дзіцяці стала блага позна ўвечары, ванітаваў усю ноч. Мы выклікалі доктара. Сыну стала крыху лягчэй, але я ведаю, што некаторым дзецям выклікалі хуткую дапамогу», – распавяла Zerkalo.io маці аднаго з вучняў.

Паводле яе, бацькоўскія чаты проста разрываюцца ад паведамленняў бацькоў.

«Паведамленняў у чатах дзясяткі. Усе з адной і тою сама праблемаю. Дзеці скардзяцца на боль у жываце, ваніты, невялікую тэмпературу і слабасць. І падобныя сімптомы ў дзяцей з розных класаў», – кажа жанчына.

Паводле іншай жанчыны, некаторыя дзеці, якім таксама блага, не елі ў сталоўцы, а толькі пілі ваду ў класе.

Вінаватыя чыпсы і хатнія харчы?

На думку бацькоў, дзеці або чымсьці атруціліся, або падхапілі інфекцыю. Паводле папярэдняй інфармацыі, захварэлі толькі тыя дзеці з другой змены.

«Факты, скажам так, ёсць, але мы гэта трымаем на кантролі з медсястрой. І тыя моманты, якія рэгулююцца, і чыпсы, і ўсё астатняе, і ўсё разам», – распавяла выданню «Белорусы и рынок» дырэктарка гімназіі Наталля Пацеенка.

Паводле яе, санстанцыі паведамілі.

У Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што атрымалі два экстраныя паведамленні – скаргі на востры гастраэнтэрыт. Выпадкі зафіксаваныя ў вучняў 6-га і 9-га класаў гімназіі № 3. Атручэнне ў ведамстве звязалі з харчамі, якія ўжываліся ў хатніх умовах.

У Бешанковічах людзі патруціліся вадою. Колькасць пацярпелых невядомая

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны