У Еўразвязе распавялі, якія новыя санкцыі могуць увесці супраць Менску


Адна за другою краіны Еўразвязу адклікаюць амбасадараў з Беларусі.
Фота: pixabay.com

Кіраўніцтва Еўразвязу разам з краінамі – сябрамі ЕЗ пачынае рыхтаваць пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з прычыны распачатага ім міграцыйнага крызісу. Што абмяркоўвалі на слуханнях у Еўрапарламенце?

Прадстаўнік Еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці Люк Дэвінь паведаміў, што ў новым пакеце ўвагу нададуць суддзям і пракурорам, якія бяруць удзел у рэпрэсіях супраць беларускага народу.

Таксама на слуханнях у Еўрапарламенце гучалі прапановы ўнесці ў санкцыйных спіс авіякампанію «Белавія», якой цяпер ужо забаронена лётаць у ЕЗ, каб ускладніць ёй доступ да фінансавых рэсурсаў.

Артыкулы
Міністр абароны Латвіі: Мы мусім думаць не пра Афганістан, а перш за ўсё пра Беларусь
2021.09.02 13:03

Апроч таго, прапаноўвалася дадаць і беларускія турыстычныя фірмы, якія спрыяюць нелегальнай міграцыі.

Чыноўнікі з Латвіі ды Літвы пры падтрыманні еўрадэпутата з Польшчы прапанавалі таксама распрацаваць адмысловы набор інструментаў для супрацьстаяння гібрыдным нападам. Але ніхто з іх не ўдакладніў, якія канкрэтна інструменты могуць у ім быць.

У ЕЗ таксама спрабуюць дамагчыся дапамогі ад краінаў паходжання мігрантаў. Пасля поспеху ў перамовах з Іракам Брусель пачаў весці дыялог таксама з Турцыяй і краінамі Афрыкі.

Hавiны
Наша Ніва: Кітай замарозіў Гуцэрыеву $ 580 млн на будаўніцтва Нежынскага камбіната
2021.09.01 18:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў