Сілавікі прыйшлі да прадстаўнікоў экалагічных арганізацыяў


Яніна Мельнікава.
Фота: Yanina Melnikava / Facebook

Раніцаю 3 верасня ў Менску сілавікі прыйшлі дамоў да журналісткі Яніны Мельнікавай. Пра гэта яна паспела паведаміць у Facebook.

«Да мяне прыйшлі», – напісала журналістка ў сацыяльнай сетцы.

Яніна Мельнікава – рэдактарка «Зялёнага парталу».

Як паведамляе «Зялёны партал», сувязі з Янінай Мельнікавай пакуль няма. Вядома, што ў кватэру ламалі дзверы. Каля 10.10 яе вывелі з кватэры ў бус, яна паехала ў Следчы камітэт. Падчас вобшуку ў яе вынялі тэхніку, статус Яніны Мельнікавай – сведка.

Каля 11:00 стала вядома, што сёння раніцаю прыйшлі з ператрусам у кватэру, дзе жыве Ірына Сухій, сябра рады ГА «Экадом», актывісткі Беларускай антыядравай кампаніі. Пра гэта паведамілі «Белсату» прадстаўнікі арганізацыі.

У пастанове на вобшук у кватэры Ірыны Сухій было «тры радкі розных артыкулаў Крымінальнага кодэксу». Сама Ірына знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў