Журналістку Ірыну Слаўнікаву асудзілі на 5 гадоў калоніі


Гомельскі абласны суд 3 жніўня агучыў прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай, якую трымаюць за кратамі з 30 кастрычніка мінулага года.

Журналістка Ірына Слаўнікава.
Фота: Ірына Слаўнікава / Facebook

Суддзя Мікалай Доля, які раней вынес прысуд у «справе Ціханоўскага», прысудзіў журналістцы 5 гадоў калоніі. Пры гэтым дзяржаўны абвінаваўца прасіў на год менш.

Журналістку прызналі вінаватай паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 361.1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).

Суд над Ірынай Слаўнікавай праходзіў у закрытым рэжыме.

Артыкулы
Яна сабе не здраджвае: пра што піша журналістка Ірына Слаўнікава з-за кратаў
2022.08.03 08:00

2 жніўня беларускія журналісты правялі акцыю каля сядзібы прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве, падчас якой накіравалі петыцыю з просьбай увесці санкцыі супраць тых, хто мае дачыненне да пераследу журналістаў у Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў