Сёння павінны агучыць прысуд Ірыне Слаўнікавай


У Гомельскім абласным судзе 3 жніўня а 14:10 павінны агучыць прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай, якую трымаюць за кратамі з 30 кастрычніка мінулага года. Дзяржаўны абвінаваўца патрабуе для яе 4 гады калоніі.

Пікет з патрабаваннем вызваліць журналістку і намесніцу старшыні БАЖ Ірыну Слаўнікаву, а таксама журналістаў «Белсату». Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі. Варшава, Польшча. 2 жніўня 2022 года.
Фота: Уладзімір Яўстаф’еў / Белсат

Журналістку абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК: арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 361.1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).

Суд над Ірынай Слаўнікавай праходзіць у закрытым рэжыме. Узначальвае працэс Мікалай Доля,  які вынес прысуд у «справе Ціханоўскага».

Артыкулы
Яна сабе не здраджвае: пра што піша журналістка Ірына Слаўнікава з-за кратаў
2022.08.03 08:00

У сувязі з чарговым судовым паседжаннем у справе Ірыны Слаўнікавай журналісты правялі акцыю каля сядзібы прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве, падчас якой накіравалі петыцыю з просьбай увесці санкцыі супраць тых, хто мае дачыненне да пераследу журналістаў у Беларусі.

Рэпартаж
«Цярплівасці і надзеі!» Журналісты зладзілі ў Варшаве пікет салідарнасці з Ірынаю Слаўнікавай
2022.08.02 21:27

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў