Прэм'ер-міністр Польшчы пра прысуд Слаўнікавай: «непрымальны прысуд»


Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі адрэагаваў на прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай да 5 гадоў калоніі. Ён назваў прысуд «непрымальным».

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Матэвуш Маравецкі спаслаўся на прысуд, вынесены сёння ў Гомлі журналістцы Ірыне Слаўнікавай.

«Свабода друку, слова і свабоднае права на выказванне свайго меркавання з’яўляюцца асновамі дэмакратыі, – напісаў ён.

Паводле кіраўніка польскага ўраду, асуджэнне рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналісткі Ірыны Слаўнікавай на 5 гадоў калоніі «зʼяўляецца абсалютным скандалам, парушэннем усіх цывілізацыйных нормаў, правоў чалавека і журналісцкіх стандартаў».

«Гэты непрымальны прысуд сустрэне неадкладную, рашучую рэакцыю Польшчы на ​​міжнародным узроўні, – запэўніў ён, дадаўшы, што загадаў Міністэрству замежных спраў «зрабіць рашучыя і прынцыповыя крокі».

Раённы суд Гомля сёння вынес рашэнне па справе Ірыны Слаўнікавай. Яе прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Прысуд быў нават больш жорсткі, чым хацела абвінавачанне, якое патрабавала 4 гады калоніі.

Артыкулы
Журналістку Ірыну Слаўнікаву асудзілі на 5 гадоў калоніі
2022.08.03 15:20

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў