Мінздароўя прыпыніла ліцэнзію медцэнтру «Нардзін». Раней у медцэнтр прыходзіў ДФР


Раней такім жа чынам прыпынялі ліцэнзію «Ладэ». Праз месяц вярнулі, але прымусілі звальняцца «няправільных» медыкаў.

Медычны цэнтр «Нардзін».
Фота: onliner.by

Лекавальна-кантрольны савет Міністэрства аховы здароўя Беларусі 3 жніўня пастанавіў прыпыніць ліцэнзіі на медычную дзейнасць ТАА «Тры дантысты плюс» і ТАА «Нардзін». Другая кампанія працуе з 1994 года, мае буйны шматпрофільны медычны цэнтр у Менску, адкрыты ў 2005 годзе.

Паводле Мінздароўя, праверку пачалі праз звесткі ад Камітэту дзяржаўнага кантролю. Выявілі, як сцвярджае Мінздароўя, прадпрымальніцкую дзейнасць не па адрасе, пазначаным у ліцэнзіі, парушэнні ў захаванні лекаў і наяўнасць пратэрмінаваных лекаў, парушэнні клінічных пратаколаў, парушэнні пры прызначэнні псіхатропных рэчываў, парушэнні ў экспертызе часовай непрацаздольнасці, парушэнні санітарных нормаў… Усе парушэнні «па сукупнасці могуць пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды», піша міністэрства.

«Нардзін» называлі адным з найбуйнейшых гульцоў на рынку прыватных медычных паслугаў Беларусі. Побач з ім у гэтым спісе – «Лодэ», ліцэнзію якога так жа прыпынялі ў траўні, аднавілі ў чэрвені. Пасля аднаўлення дзейнасці ў «Лодэ» пачалася палітычная зачыстка.

У траўні ў «Нардзін» прыходзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Тады крыніцы Zerkalo.io тлумачылі, што «сітуацыя, як і ў «Ладэ»: хочуць раскулачыць». Тады затрымлівалі на некалькі гадзінаў і дырэктара «Нардзіна» Дзмітрыя Сайкова, і ягоную жонку. Па выніку таго візіту ДФР заявіў аб ухіленні ўладальнікаў ад сплаты падаткаў на суму больш як 500 тысяч рублёў, а таксама аб правядзенні артапедычных аперацыяў без належнага дазволу.

Інтэрв’ю
«У Нямеччыне буду зарабляць 2800 еўраў на старце». Беларускі хірург распавёў пра жыццё і працу ў эміграцыі
2022.07.30 08:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў