Хакеры, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, удзельнічаюць у атаках на польскія вайсковыя структуры


Польскія вайсковыя структуры з’яўляюцца асноўнай мэтай хакераў з Расеі, Беларусі і Кітая. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на звесткі ізраільскай кампаніі Check Point, якая спецыялізуецца на супрацьдзеянні інтэрнэт-пагрозам.

Чалавек за камп’ютарам у цёмным пакоі. Фото: pixabay.com

Міністэрства нацыянальнай абароны і іншыя ваенныя ведамствы Польшчы сталі асноўнай мішэнню кіберзлачынцаў. За масавымі атакамі стаяць групы, звязаныя з Масквой, але таксама тыя, якія падтрымліваюцца Беларуссю і Кітаем, папярэджвае Check Point. Паводле яе, у Польшчы кожны тыдзень наносіцца ў сярэднім 1106 такіх удараў па адной урадава-вайсковай арганізацыі.

53% выпадкаў нападаў былі накіраваныя на адкрыццё канфідэнцыйных звестак.

Check Point паведамляе, што большасць лічбавых нападаў паспяхова блакуецца сістэмамі бяспекі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў