Беларусам і расейцам вернуць магчымасць здаваць TOEFL


Прадстаўнік кампаніі ETS, якая займаецца арганізацыяй тэставання англійскай мовы TOEFL, паведаміў Расейскай службе Бі-Бі-Сі, што беларусы і расейцы змогуць зноў запісвацца на іспыт, з 4 жніўня.

«Пачынаючы з 4 жніўня, ETS уносіць змены ў сваю палітыку ад сакавіка 2022 года і цяпер будзе дазваляць тым, каго экзаменуюць у Расеі і Беларусі, рэгістравацца для здачы TOEFL iBT Home Edition, TOEFL Essentials і хатняй версіі GRE, калі на гэта ў іх няма якіх-небудзь фінансавых перашкодаў», – гаворыцца ў заяве кампаніі.

Там адзначаецца, што праз расейскае ўварванне ва Украіну ў Расеі і Беларусі надалей нельга здаваць TOEFL асабіста. Але грамадзяне гэтых краінаў змогуць асабіста здаць TOEFL у іншай краіне, «калі ў іх не будзе ніякіх фінансавых перашкодаў або праблемаў з дарогаю».

Hавiны
Расейцы не змогуць здаваць экзамен на веданне ангельскай мовы «TOEFL»
2022.08.02 22:07

Раней стала вядома, што арганізатары міжнароднага іспыту па англійскай мове TOEFL забаранілі здаваць яго грамадзянам Расеі і Беларусі. Рэгістрацыю на экзамен немагчыма прайсці, калі пазначаеш грамадзянства гэтых краінаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў