70-гадоваму жыхару Нясвіжа пагражае вялікі тэрмін зняволення за нібыта падрыхтоўку беспарадкаў


Васіля Дземідовіча абвінавачваюць па чатырох артыкулах, сярод якіх «Абраза прадстаўніка ўлады», «Абраза суддзі», «Абраза прэзідэнта» і «Падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў», паведамляе «Вясна».

Пенсіянер з Нясвіжа Васіль Дземідовіч.
Фота: Вясна

У судзе Ленінскага суда Горадні разглядаецца крымінальная справа 70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча. Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч.

Па дадзеных следства, за непрацяглы час пенсіянер здзейсніў каля 60 фактаў злачыннай дзейнасці.

70-гадовы жыхар Менскай вобласці «размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Таксама ён выказваў пагрозы выкарыстаннем гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна зневажаючы іх гонар і годнасць».

Акрамя таго, мужчына нібыта заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, падпаламі, знішчэннем адміністрацыйных будынкаў.

Hавiны
Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 2 жніўня
2022.08.02 23:32

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў