Ва ўчастковага пачалася дэпрэсія, ён стаў кепска спаць. За гэта сыну святара пагражае турма


Андрэя Аўсіевіча вінавацяць у «Абразе прадстаўніка ўлады» і ў «Закліку да тэрарыстычнага акту». Паводле другога артыкулу пакаранне – ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Андрэй Аўсіевіч.
Фота: сямейны архіў

У Гарадзенскім абласным судзе 3 жніўня пачаўся суд над сынам святара Андрэем Аўсіевічам. Яго абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 361 ч. 3 («Заклікі да тэрарыстычнага акту ў дачыненні пэўнай сацыяльнай групы, дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ»). Вядзе справу суддзя Мікалай Рачынскі.

Паводле абвінавачання, у лістападзе і снежні мінулага года гарадзенец у Telegram-каналах абразіў участковага інспектара, а таксама нібыта пагражаў расправай міліцыянтам ды іхным сем’ям.

Падсудны прызнаў віну толькі паводле артыкулу 369, удакладніўшы, што абразіў міліцыянта як асобу, а не як прадстаўніка ўлады. Паводле артыкулу аб закліках да тэракту віны не прызнае і адмовіўся ад тлумачэнняў.

Hавiны
«Лічыў, што яны парушаюць закон»: што вядома пра гарадзенца Андрэя Аўсіевіча, якога затрымалі за абразу міліцыянтаў
2021.05.07 20:37

Пацярпелы ўчастковы Максім Чартко на судзе запатрабаваў ад падсуднага кампенсацыі маральнай шкоды памерам 1000 рублёў, адзначыўшы, што праз стрэс і працяглую дэпрэсію з восені мінулага года кепска спіць.

Андрэю Аўсіевічу 26 гадоў, больш за год ён даглядаў свайго бацьку, у якога 1-я група інваліднасці пасля цяжкага інсульту. Восенню мінулага года ён удзельнічаў у акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Горадні, навіна пра смерць якога моцна шакавала гарадзенца. Андрэй Аўсіевіч быў затрыманы і аштрафаваны паводле «народнага» артыкулу за «несанкцыянаваную акцыю» (на той момант – 23.34 КаАП РБ).

СП belsat.eu

Стужка навінаў