У беларускія школы вяртаюцца кіраўнікі па вайскова-патрыятычным выхаванні


Міністэрства адукацыі з 1 верасня ўводзіць у школы пасаду кіраўніка па вайскова-патрыятычным выхаванні. Адпаведныя змены занатаваныя ў пастанове ведамства, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У беларускіх школах з новага навучальнага года з’явіцца кіраўнік па вайскова-патрыятычным выхаванні. Адпаведнае рашэнне знайшло сваё адлюстраванне ў пастанове Міністэрства адукацыі. Ваенрукі будуць займацца дапрызыўным рыхтаваннем падлеткаў – па аналогіі з савецкай практыкай. Раней пра гэта заяўляў Лукашэнка.

Акрамя гэтага Лукашэнка загадаў рыхтавацца да ўнутранай тэрытарыяльнай абароны ўсім кіраўнікам сваёй вертыкалі. Патлумачыў, што трэба даваць адпор «дзеячам», якія пад уплывам Захаду ішлі на фактычную здраду ўласнаму народу.

Hавiны
Як бацькам абараніць дзяцей ад палітычнага ціску ў школе
2021.06.01 18:30

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў