Пракуратура зліквідавала яшчэ 4 грамадскія арганізацыі


Пракуратура Менску зыніцыявала ліквідацыю яшчэ 4 грамадскіх аб’яднанняў. Пракуроры палічылі, што дзейнасць абʼяднанняў не адпавядала статуту.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Менгарвыканкаму на патрабаванне пракуратуры сталіцы зліквідавала 4 установы: Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта», Цэнтр прасоўвання правоў жанчын, Офіс правоў людзей з інваліднасцю і Цэнтр прававой трансфармацыі. Пракуроры палічылі, што дзейнасць арганізацыяў не адпавядае статуту.

Таксама сталічныя пракуроры лічаць, што на сайце гэтых арганізацыяў размешчаная інфармацыя, якая не толькі не адпавядае рэчаіснасці, але і вядзе да распаўсюду дэструктыўных настрояў у грамадстве. Пабачылі пракуроры і заклікі да эканамічнага і палітычнага ціску на краіну.

Агулам у Беларусі за апошнія тыдні ўлады знішчылі паўсотні грамадскіх аб’яднанняў. Наступ на трэці сектар пачаўся пасля крытыкі Лукашэнкі і ягоных заяваў, што гэта варожыя арганізацыі.

Hавiны
Пачалі ліквідацыю Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы
2021.07.29 20:09

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў