Літва вяртае мігрантаў у Беларусь, афіцыйны Менск заяўляе пра парушэнні правоў чалавека


Літоўскія памежнікі заявілі, што за содні развярнулі ў Беларусь каля 180 мігрантаў. У сваю чаргу беларускія памежнікі абурыліся гэтым і кажуць пра парушэнні правоў чалавека, піша БелТА.

Літоўскія памежнікі за амаль содні не прапусцілі ў Літву і вярнулі ў Беларусь каля 180 мігрантаў, якія спрабавалі перакрочыць мяжу. Прадстаўнікі беларускага памежнага камітэту распавялі, што зафіксавалі перасячэнне мяжы мігрантамі з тэрыторыі Літвы.

«За апошнія содні каля сарака замежнікаў былі гвалтоўна выдаленыя прадстаўнікамі сумежнага боку ў Беларусь. Указаныя грамадзяне маюць прыкметы цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, а таксама знаходзяцца ў падушаным маральна-псіхалагічным стане. Сярод іх ёсць жанчыны і дзеці, у дачыненні да якіх таксама ўжывалася фізічная сіла», – цытуе БелТА словы афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Антона Бычкоўскага.

Беларускі бок заяўляе пра парушэнні літоўцамі правоў чалавека.

«Мы лічым недапушчальным выкарыстоўваць такія метады і спосабы ў дачыненні да ўразлівых асобаў, а тым больш жанчын і дзяцей. У гэты час такія дзеянні груба парушаюць правы чалавека і падлягаюць расследаванню кампетэнтнымі органамі, у тым ліку міжнароднымі», – дадаў Бычкоўскі.

Hавiны
Іракцы адкрыта расказваюць, як з Беларусі трапіць у Літву без дакументаў
2021.08.03 18:35

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў