Узбекістан закрыў пункт пропуску на мяжы з Казахстанам


Пункт пропуску транспарту і грамадзянаў Даут-ата – Тажэн на мяжы Узбекістану з Казахстанам часова закрыты. Гэта пацвердзілі і ў Казахстане, паведамляе радыё «Свабода». На абмежаванні пайшлі праз пратэсты ў Каракалпакстане, які мяжуе з трыма казахскімі рэгіёнамі.

Магчыма, спыняцца і чыгуначныя зносіны Каракалпакстану з суседнім Казахстанам.

Прэзідэнт Узбекістану Шаўкат Мірзіёеў прыбыў у суботу ў сталіцу аўтаномнай рэспублікі Каракалпакстан Нукус і паабяцаў захаваць у Канстытуцыі краіны пункт аб суверэнітэце аўтаноміі.

Разам з гэтым, з 3 ліпеня ён увёў у мяцежным рэгіёне рэжым надзвычайнага становішча. Ён абвешчаны да 2 жніўня, пра гэта распавёў прэс-сакратар Узбекістану Шэрзод Асадаў.

Маштабныя пратэсты ў Каракалпакстане пачаліся 1 ліпеня пасля публікацыі праекту паправак да Канстытуцыі. Новая рэдакцыя была вынесеная на грамадскае абмеркаванне 26 чэрвеня. У ёй выключаецца суверэнітэт Рэспублікі Каракалпакстан і права яе насельніцтва на аддзяленне на аснове ўсеагульнага рэферэндуму. Пасля пратэстаў папраўкі пра адмену аўтаноміі пастанавілі скасаваць.

Hавiны
Хваляванні ва Узбекістане. Жыхары аўтаноміі Каракалпакстан пратэстуюць супраць паправак у Канстытуцыю
2022.07.01 23:15

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў