Спякота ў Беларусі 3 ліпеня: чакаецца да +33 °С, дождж і моцны вецер


Паветра нагрэецца да +33 °С, магчымыя дажджы, навальніцы і моцны вецер, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Маланка і навальніца.
Фота: pixabay.com

У нядзелю ў Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. У асобных раёнах нашай краіны пройдуць моцныя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер няўстойлівы, пры навальніцах парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты.

Максімальная тэмпература паветра днём +27…+32 °С, на захадзе Беларусі +22…+26 °С.

У Менску сёння таксама пераменная хмарнасць. Месцамі ў горадзе магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер няўстойлівы і слабы. Тэмпература паветра раніцай +20…+23 °С, удзень паветра прагрэецца да +27…+30 °С, увечары +24…+27 °С.

МНС паведамляе, што існуе высокая імавернасць гібелі людзей на вадзе пры купанні, узнікнення прыродных пажараў, а таксама пажараў у жылых дамах і ў вытворчых будынках, цяжкасці работы рачнога транспарту, павелічэння колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і пазаштатных сітуацыяў на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі, абвальвання слаба ўмацаваных канструкцыяў і дахаў будынкаў, пашкоджання (абрыву) сувязі і электраперадачы, падзення слаба ўмацаваных канструкцыяў, падзення дрэваў, падтаплення асобных дамоў, гаспадарчых пабудоваў, агародаў, сельгасугоддзяў і аўтадарог мясцовага значэння.

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў