Палітолаг: «Лукашэнка думаў не пра незалежнасць Беларусі, а пра незалежнасць свайго крэсла»


Беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец у эфіры «Белсату» выказаў меркаванне, што за гады праўлення Аляксандр Лукашэнка рабіў крокі толькі для таго, каб застацца пры ўладзе, а не каб захаваць беларускую незалежнасць:

«Лукашэнка ніколі не думаў пра незалежнасць Беларусі. Ён думаў пра незалежнасць свайго крэсла, сваёй пасады і сваёй пазіцыі. Яму на незалежнасць Беларусі заўжды было начхаць. Калі б ён займайся незалежнасцю Беларусі, ён бы развіваў паўнавартасны грамадскі інстытут, паўнавартасную шматвектарнасць. А ён проста займаўся тым, што сядзеў на нафтагазавай расейскай трубе і ганьбаваў апазіцыю. Вось і ўся ягоная шматвектарнасць. Ён вораг беларускай незалежнасці, бо давёў сітуацыю да таго, што Беларусь пераступіла мяжу страты суверэнітэту».

Балкунец мяркуе: тое, што Лукашэнка прамаўляў па-беларуску, згадваў ВКЛ, Полацкае княства, – гэта вынік таго, што яго «падціскаюць з Масквы».

«Варта ўзгадаць, чаму Лукашэнка зрабіў менавіта 3 ліпеня Днём Рэспублікі і Незалежнасці. Мяркую, гэта яму прапанаваў адзін з ідэолагаў у сярэдзіне 1990-х. Яны хацелі выцерці 25 сакавіка з гісторыі і суадносна дату прыняцца Дэкларацыі аб незалежнасці – 27 ліпеня. Было істотна зрабіць звязку з савецкім перыядам», – распавёў палітолаг.

У сваёй прамове Лукашэнка гаварыў і аб пагрозах Украіне.

«Я падазраю, што Лукашэнка асэнсоўвае ўсю гістарычную істотнасць цяперашніх падзеяў і ён разумее, што любое ўцягненне ў вайну беларускіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны аўтаматычна прывядзе да вайны на тэрыторыі Беларусі. І ён разумее, што тады ягоныя дні будуць злічаныя. Менавіта дні», – падкрэсліў палітолаг.

Дамовы аб яднанні з Расеяй можна прызнаць нядзейснымі з канца 1990-х гадоў.

«Калі мы адштурхнемся ад таго, што легітымнасць Лукашэнкі з пункту юрыдычных абгрунтаванняў скончылася 20 ліпеня 1999 года, то ўсе дамовы, у тым ліку аб Саюзнай дзяржаве, не маюць аніякай юрыдычнай сілы. У любы момант іх можна паставіць пад сумнеў з пункту юрыдычнай базы прававой, міжнароднага права. Улічваючы, што ўсе наступныя выбары былі нелегітымныя, праходзілі ў парушэнні Канстытуцыі і не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю, то і ўсе пагадненні, якія падпісваў Лукашэнка аб дарожных картах, не маюць ніякай юрыдычнай сілы. Лукашэнка не вечны, яго раней ці пазней вынесуць і закапаюць. Узнікне новая канструкцыя, і яна будзе зусім іншай. І тады могуць прад’явіць Расеі за акупацыю, якая цяпер адбываецца на тэрыторыі Беларусі», – перакананы Балкунец.

Hавiны
Дзмітрый Балкунец: «Лукашэнку патрэбная вайна»
2021.12.19 22:48

Марыя Мурашка, belsat.eu

 

Стужка навінаў