Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу паведаміў Пуціну аб захопе ўсёй Луганскай вобласці


Паводле міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, расейскія войскі ўзялі пад поўны кантроль горад Лісічанск і бліжэйшыя населеныя пункты, найбуйнейшыя з якіх Белагораўка, Навадружэск, Маларазанцава і Белая Гара.

Вынікі абстрэлу ў Лісічанску, Украіна.
Фота: luhanskaVTSA / Telegram

У расейскіх крыніцах з’явіліся паведамленні пра тое, што войскі РФ цалкам занялі апошні буйны горад Луганшчыны – Лісічанск.

Украінскі бок гэта зняпраўжвае.

Расейцы паказалі некалькі відэа, на якіх яны едуць па вуліцах гораду на вайсковай тэхніцы і вывешваюць савецкі сцяг на будынку гарадской адміністрацыі. У Лісічанску прысутнічаюць у тым ліку кадыраўцы.

Hавiны
Расейцы страляюць па зямлі карабельнымі ракетамі, бо іншыя сканчаюцца. Што пішуць пра вайну 2 ліпеня
2022.07.02 13:25

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў