Менскі метрапалітэн паведаміў пра змены ў працы на 3 ліпеня


У сувязі з правядзеннем святочных імпрэзаў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь унесеныя змяненні ў працу метрапалітэну.

Станцыі метро будуць прымаць пасажыраў 3 ліпеня з 5:30 да 00:40 4 ліпеня. У ноч з 3 на 4 ліпеня станцыі «Кастрычніцкая», «Няміга», «Фрунзенская» і «Маладзёжная» будуць зачыненыя на ўваход а 00:50.

3 ліпеня з 10:00 і да завяршэння працы метрапалітэну інтэрвал руху цягнікоў на 1-й і 2-й лініях складзе 6 хвілінаў, а на 3-й лініі – 8 хвілінаў.

З улікам правядзення святочных масавых імпрэзаў пасажырам рэкамендуецца загадзя набываць жэтоны і праязныя білеты або аплачваць праезд бескантактавым спосабам.

Марыя Мурашка, belsat.eu

 

Стужка навінаў