Лукашэнка: Наш удзел у «спецаперацыі» мною вызначаны даўно


Выступаючы з прамовай у мемарыяльным комплексе «Курган Славы», Аляксандр Лукашэнка назваў вайну Расеі супраць Украіны «барацьбой супраць нацызму» і паабяцаў заўсёды падтрымліваць РФ.

Лукашэнка заявіў, што сёння «сутыкнуліся два брацкія народы – расейцы і ўкраінцы». Ён назваў гэтую сітуацыю трагедыяй, але падкрэсліў, што праўда на баку Расеі.

«Мы адзіная краіна, якая падтрымлівае расейцаў у гэтай барацьбе. А колькі краінаў з таго боку? Амаль паўсотні, якія фактычна ваююць супраць Расеі ва Украіне. Нешта не складаецца баланс. І ўвогуле тыя, хто нас папракаюць, вы што, не ведалі, што ў нас шчыльны саюз з Расейскай Федэрацыяй?» – заявіў ён.

Hавiны
Палітолаг: «Лукашэнка думаў не пра незалежнасць Беларусі, а пра незалежнасць свайго крэсла»
2022.07.03 11:07

«Наш удзел у «спецаперацыі» [то бок у расейскай агрэсіі супраць Украіны – заўв. belsat. eu] мною вызначаны даўно. У першы дзень пачатку гэтай аперацыі, калі я сказаў, успомніце: мы нікому не дазволім страляць у спіну расейскаму чалавеку. І мы занялі абарону ад Берасцейскай крэпасці да паўднёвых межаў для таго, каб не дапусціць гэтага ўдару ў спіну расейцам з боку натаўскіх войскаў. Яны нам гэтага прабачыць не могуць. І для нас сёння гэта сталася найважнейшым кірункам.

Вы ведаеце аб прынятых рашэннях блоку NATO аб павелічэнні колькасці ўзброеных сілаў ва Усходняй Еўропе ў дзесяць разоў? Навошта ў мірны час? Для таго, каб ваяваць. І нам трэба выстаяць», – падкрэсліў Лукашэнка.

Аналітыка
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны
2022.06.27 20:03
  • Лукашэнкаўская Беларусь – хаўрусніца пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. З тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя і авіяцыйныя ўдары, адсюль разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў, што пагражаў Кіеву. Гэткая роля Беларусі ў канфлікце трактуецца адназначна: згодна з рэзалюцыяй 3314 Генеральнай асамблеі ААН ад 14 снежня 1974 года дзеянні дзяржавы, што дае сваю тэрыторыю для здзяйснення акту агрэсіі ў дачыненні трэцяй краіны, таксама расцэньваюцца як агрэсія.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў