«Яшчэ адна ганебная пляма на мундзіры Лукашэнкі». Літва хоча выставіць Лукашэнку рахунак за мігрантаў


Нелегальныя мігранты на літоўскай мяжы.
Фота: pasienis.lt

Літва плануе выставіць Лукашэнку рахунак за перакідванне нелегальных мігрантаў. Пра гэта ў эфіры «Настоящего времени» заявіў еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус. Паводле яго, гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на сесіі Еўрапарламенту.

«Мы павінны ўсе гэтыя рахункі, а гэтае вялікія ўсё-такі выдаткі – сустракаць мігрантаў, яны жыць недзе павінны, сілкавацца, медычная дапамога і гэтак далей – вось гэтыя ўсе рахункі мы збяром і выставім Беларусі. І паглядзім, які міжнародны суд будзе з гэтым разбірацца. У мяне няма ніякіх сумневаў, што мы будзем падымаць гэта пытанне на ўзроўні Аб’яднаных Нацый і ў інстытуцыях па міграцыі. Так што гэта будзе яшчэ адна ганебная пляма на мундзіры Лукашэнкі», – сказаў еўрадэпутат.

Пятрас Аўштравічус таксама выказаў упэўненасць, што арганізаваны рэжымам струмень нелегалаў – вельмі прыбытковы бізнес.

Hавiны
Літоўскія памежнікі затрымалі 116 нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю
2021.07.03 12:30

У гэтым годзе 938 нелегальных мігрантаў з Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву. Гэты паказнік амаль у 12 разоў вышэй, чым быў на працягу ўсяго 2020 года.

У арганізацыі транзіту мігрантаў з Азіі і Афрыкі ўлады Літвы падазраюць афіцыйны Менск.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў