Славакія прадала вакцыну «Спутник V» назад у Расею


Ампулы з вакцынай «Спутник V». Фота Мінабароны РФ

Славакія вярнула Расеі 160 000 з 200 000 дозаў, імпартаваных у сакавіку, якія прадаваліся па першапачатковай цане 9,95 долара за штуку, перадае DW.

Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя ў Браціславе, прычынай такога рашэння стала нізкая цікавасць насельніцтва краіны да расейскай вакцыны. Славакія ўваходзіць у Еўрасаюз, і праз гэтае ў ёй даступныя ўхваленыя Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (EMA)вакцыны, сярод якіх Pfizer і AstraZeneca.

Былы прэм’ер-міністр Славакіі Ігар Матовіч закупіў 200 000 доз вакцыны, нягледзячы на тое, што прэпарат не атрымаў допуск EMA. Сам Матовіч не стаў прышчапляцца гэтай вакцынай, патлумачыўшы гэта тым, што яна яшчэ не адобрана многімі краінамі. Матовіч у сакавіку абвясціў аб сыходзе з пасады прэмʼер-міністра пасля таго, як высветлілася, што ён заключыў дамову аб пастаўках «Спутника V» без узгаднення з партнёрамі па кааліцыі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў