Латвія ўзмацніла ахову на мяжы з Беларуссю


Выканаўца абавязкаў намесніка начальніка Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Андрэй Рагозін.
Фота: скрыншот тэлеканала LTV7

Нагодай стаў рэзкі рост нелегальнай міграцыі ў Літву. Пра гэта паведаміў LTV7 выканаўца абавязкаў намесніка начальніка Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Андрэй Рагозін.

Паводле яго, на мяжы з Латвіяй пакуль спакойна. Але меры, каб выявіць магчымых парушальнікаў, ужо прынятыя. Тым больш, што ўсіх парушальнікаў мяжы даводзіцца ўпускаць у краіну і правяраць. Частка з іх сапраўды шукаюць прытулку, але бываюць і баевікі, якія ваявалі ў неспакойных рэгіёнах:

«У супрацы з еўрапейскім агенцтвам Frontex нашы літоўскія калегі і мы з Латвіі задзейнічалі дадатковыя рэсурсы для падтрымання кантролю на нашых агульных межах. З 1 ліпеня мы ўжо прымаем некалькіх афіцэраў з тэхнічнымі сродкамі з патрульнай аўтамашынай, якія будуць патруляваць мяжу з Беларуссю. Такую ж падтрымку атрымаў і літоўскі бок».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў