Бязлюдны Дзень незалежнасці ды гібрыднае памежжа. Галоўныя падзеі 3 ліпеня


Дзень незалежнасці 3 ліпеня 2021.
Фота: Белсат

Афіцыйны Дзень незалежнасці 3 ліпеня стаў для беларусаў 329 днём іх няспыннага змагання супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ўладаў.

Свята без людзей

Галоўнай падзеяй дня стала святкаванне Дня незалежнасці, які з 27 на 3 ліпеня на самым пачатку сваёй прэзідэнцкай кар’еры перанёс Аляксандр Лукашэнка. Сам ён сёння наведаў Курган Славы, а пасля – оперны тэатр, дзе сярод іншага заклікаў інтэлігенцыю быць асцярожней у выказванні сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі.

Фотарэпартаж
Упершыню за дваццаць гадоў без параду. Як адзначылі 3 ліпеня ў Менску. Фотарэпартаж
2021.07.03 20:17

Само ж свята праходзіла ў нязвыклым фармаце – без параду. Сёлета яго не было ані на 9 траўня, ані на 3 ліпеня. Такое здарылася ўпершыню ў больш як за 20 гадоў.

Святочныя мерапрыемствы праводзіліся па ўсёй краіне, але ў асноўным яны былі бязлюднымі. Паўпустыя пляцоўкі і адзінокія выступоўцы сталі адметнасцю сёлетняга святкавання.

Абноўлена
Афіцыйны Дзень Незалежнасці ў Беларусі
2021.07.03 11:36

Рэлігія ў палітыцы

Рэпартаж
«Уладу мы хочам даверыць людзям, падобным да Бога». Як прайшоў Будслаўскі фэст пасля пажару ў касцёле
2021.07.03 16:35

А вось дзе людзей сёння было шмат, дык на каталіцкіх святкаваннях у Будславе. Там, паводле ацэнак, за два дні было каля 30 тыс. чалавек. Каталіцкія біскупы сярод іншага ў сваіх казаннях казалі пра вобраз «новай шчаслівай Беларусі» і пра тое, што сапраўдная ўлада мусіць быць без гвалту.

А вось гімну «Магутны Божа» не было – за яго выкананне Лукашэнка напярэдадні прыгразіў непрыемнасцямі. Рэлігійны спеў каталікі хацелі выканаць падчас запланаванай уладамі ўсебеларускай малітвы, якая прайшла збольшага сёлета толькі ў праваслаўных цэрквах. Дый значную частку сярод яе ўдзельнікаў складалі чыноўнікі.

Аб’ектыў
Будслаўскі фэст сабраў 30 тысяч вернікаў
2021.07.03 22:33

Памежны крызіс

Напярэдадні Лукашэнка загадаў закрыць мяжу з Украінай – маўляў, адтуль паступае вельмі шмат зброі. Але сёння ўкраінскія памежнікі заявілі, што ніякага ўзмацнення не заўважылі, а зброі сёлета што ўкраінцы, што беларусы затрымалі ў сем разоў меней, чым летась.

Між тым за магчымае перакрыццё мяжы з Украінай чарговымі санкцыямі Менску прыгразілі ЗША.

Hавiны
Украінскія памежнікі абвяргаюць заявы Лукашэнкі пра перакрыццё мяжы і пастаўкі зброі
2021.07.03 18:54

А вось сітуацыя на заходняй мяжы працягвае пагаршацца. Паток нелегалаў у Літву працягвае біць усе магчымыя рэкорды, сёння нават памежнікі вымушаныя былі ўжыць зброю. Узмацняе ахову сваёй мяжы з Беларуссю і Латвія.

Ім абяцае дапамогу Еўразвяз, а літоўскія ўлады збіраюцца падаваць на Лукашэнку ў суд за арганізацыю паставак мігрантаў. Як кажа Павел Латушка, за патокам нелегалаў стаіць асабіста Віктар Лукашэнка.

Hавiны
Літоўскія памежнікі затрымалі 116 нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю
2021.07.03 12:30

Пратэст працягваецца

Беларусы між тым працягваюць свой пратэст. Як напрыклад, у выглядзе з салідарнасці з футбалістам «Крумкачоў», журналістам і палітвязнем Аляксандрам Івуліным.

Гэтак і ў выглядзе розных акцыяў.

Святлана Ціханоўская сёння завяршыла афіцыйны візіт у Ісландыю, дзе сярод іншага абмеркавала з уладамі краіны магчымасці далейшага ціску на Лукашэнку і ягонае атачэнне, а таксама дапамогу беларускім медыям і ахвярам рэпрэсіяў.

Hавiны
Святлана Ціханоўская абмеркавала ў Ісландыі дапамогу медыям і ўстаноўку помніка Торвальду
2021.07.03 19:35

МГ belsat.eu

Стужка навінаў