У ЗША дадалі ў свой эканамічны «чорны спіс» 71 кампанію з Расеі і Беларусі


Бюро прамысловасці і бяспекі пры Міністэрстве гандлю ЗША дадало ў спіс кампаній, з якімі амерыканскім фірмам забаронена весці бізнес без атрымання ўрадавай ліцэнзіі, 71 кампанію з Расеі і Беларусі.

У спіс унеслі некалькі авіязаводаў, суднабудаўнічых і навукова-даследчых інстытутаў. З беларускага боку ў спіс цяпер унесенае акцыянернае таварыства «Элерон».

«Кампанія »Commerce» дадае семдзесят адну арганізацыю з Расеі і Беларусі ў спіс суб’ектаў у рамках працяглай рэакцыі на ўварванне Расеі ва Украіну», – напісана ў Twitter Бюро прамысловасці і бяспекі ЗША.

ЗША і яе міжнародныя партнёры робяць усё магчымае, каб Расея не мела доступу да тэхналогій, якія дазволяць працягваць весці вайну. Гэта падкрэсліў Алан Эстэве, намеснік міністра гандлю ЗША па пытаннях прамысловасці і бяспекі.

Цяпер у так званым чорным спісе Міністэрства гандлю ЗША, які пашыраецца з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, знаходзяцца 322 кампаніі.

Hавiны
«The Washington Post»: частка скрадзенага расейскімі войскамі абсталявання з ЧАЭС цяпер у Беларусі
2022.06.03 08:54

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў