У Беларусі павялічылася колькасць «экстрэмісцкіх фармаванняў»


Міліцыянты ініцыявалі прызнанне Telegram-канал і Telegram-чат «Новая Боровая 98%» «экстрэмісцкім фармаваннем», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мікрараён Новая Баравая, Менск, 28 жніўня. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

Паводле праўладных медыяў, Telegram-канал і Telegram-чат «Новая Боровая 98%» «заклікаюць да забойства дзяржслужбоўцаў і членаў іх сем’яў, у тым ліку дзяцей. Акрамя таго тут арганізоўвалі і каардынавалі пратэстную дзейнасць у 2020 годзе». З гэтай нагоды МУС прызнала рэсурс «экстрэмісцкім фармаваннем».

Цяпер у Беларусі 63 «экстрэмісцкія фармаванні».

Артыкулы
«Спіс тэрарыстаў» і «экстрэмізм» у Беларусі: пытанні і адказы
2022.05.31 16:04

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў