Святлана Ціханоўская: «Цяпер вызначаецца лёс Беларусі і Еўропы. Мы не спыняем працы ні на дзень»


Святлана Ціханоўская правяла на гэтым тыдні шэраг важных міжнародных сустрэчаў. Лідарка дэмакратычнай Беларусі выступіла ў Сейме Літвы і на канферэнцыі Еўрапейскай народнай партыі, правяла сустрэчы з прэзідэнтамі Малдовы і Славаччыны, была з афіцыйным візітам у Вене. Святлана Ціханоўская распавяла распавяла журналістке «Белсату» Аліне Коўшык, як праходзяць сустрэчы і як змяняецца праз вайну ва Украіне стаўленне да беларускага пытання.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла перад кіраўнікамі дзяржаваў – удзельніц ЕЗ. Скрыншот: EPP / YouTube

Добрыя адносіны з Аўстрыяй

Ціханоўская распавяла, што Аўстрыя мае адну з самых паслядоўных пазіцыяў наконт Беларусі. У там ліку палітык згадала, што цяпер у Беларусі пад прэсам рэжыму застаюцца працаўнікі шэрагу аўстрыйскіх кампаніяў, у там ліку мабільнага аператару «А1».

«На сустрэчы з міністрам замежных справаў абмеркавалі беларускіх уцекачоў, якія прыехалі з Украіны і маюць праблемы ў легалізацыі. Падзякавалі, што не даслала амбасадара і падтрымліваюць санкцыі», – паведаміла Святлана Ціханоўская.

Цяпер у Аўстрыі маюць распачацца два беларускія праекты: Школа дыпламатаў і рэабілітацыя для палітвязневых дзяцей.

Артыкулы
Найбуйнейшая палітычная сіла Еўразвязу заклікала не дыскрымінаваць, а падтрымліваць беларусаў
2022.06.02 08:35

У АБСЭ амбасадар Украіны падтрымаў адкрыццё Офісу ў Кіеве

«З Украінай у нас кантакт на штодзённай аснове. Валер Кавалеўскі шчыльна працуе і дамагаецца падтрымання беларусаў. Беларусаў там дыскрымінуюць і ёсць пытанні, але штодня ўкраінцы ўсё больш разумеюць, хто такі Лукашэнка і што з ім нельга супрацоўнічаць» – заявіла Ціханоўская.

Палітык адзначыла, што цяпер працягваецца праца над разблакаваннем банкаўскіх рахункаў беларусаў.

Пра сустрэчу з Маяй Санду

Мая Санду і Святлана Ціханоўская.
Фота: Franak Viačorka / Facebook

Лідарка дэмакратычнай Беларусі паведаміла, што сустрэча з прэзідэнткаю Малдовы мелася адбыцца нашмат раней. Праблемы паўсталі праз тое, што прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі блакавалі і шантажавалі малдаўскіх дыпламатаў.

«Цяпер шмат беларусаў і бізнесаў пераязджаюць у Малдову. Асабліва ІТ. Бываюць выпадкі блакавання рахункаў, над чым мы працуем цяпер», – адзначыла Ціханоўская.

Яна таксама адзначыла, што павітала намаганні краіны, скіраваныя на ўваход ў ЕЗ. Апроч таго, Ціханоўская адзначыла, што ў малдаўскім парламенце фармуецца група падтрымання Беларусі і беларусаў.

Калій і санкцыі

«Цяжкая справа і мы шчыльна працуем з ЕЗ, ЗША і краінамі Лацінскай Амерыкі. Перад некаторымі краінамі паўстала фальшывая дылема: голад, правы чалавека і жыцці людзей. Нас запэўніваюць, што крокаў у разблакаванні беларускага калію не будзе, аднак у гэтым пытанні дзейнічае вялікае лобі з боку рэжыму Лукашэнкі», – сказала Святлана Ціханоўская.

Hавiны
Святлана Ціханоўская заклікала Захад адмовіцца ад ідэі транзітнай угоды з рэжымам Лукашэнкі
2022.06.02 23:13

Бязвіз і візы для беларусаў

Ціханоўская заявіла, што пытанне бязвізу для беларусаў – справа не месяца і не года. Яна адзначыла, што цяпер Беларусь спрабуюць ізаляваць, таму неабходна ўвесь час тлумачыць заходнікам, што трэба размяжоўваць рэжым і беларусаў і падтрымліваць народ.

«Мы не супынялі працы ні на адзін дзень. Цяпер вызначаецца лёс Беларусі і Еўропы. Трэба нагадваць кожны дзень на кожнай сустрэчы, што Беларусь – самастойная і незалежная дзяржава і мы мусім такімі застацца. Мы маем права на самавызначэнне. Гэта трэба рабіць кожны дзень. За Украінай Беларусь адыходзіць з павесткі і прабівацца складана. Але падтрыманне застаецца», – падсумавала Ціханоўская.

Артыкулы
«Не перадумаю, не адмоўлюся, не кіну». Святлана Ціханоўская агучыла адкрыты ліст да мужа
2022.05.29 15:56

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў