Вынікі пошуку для:

Суд над філосафам Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня

Суд над палітзняволеным філосафам Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня. Працэс пройдзе ў Менскім абласным судзе.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч. Фота: Белсат

Беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года і больш за 300 дзён знаходзіцца за кратамі на Валадарцы ў Менскім СІЗА №1. Філосафа абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: у «стварэнні і ўпраўленні экстрэмісцкім фармаваннем», «удзеле ў масавых беспарадках» і «абразе Лукашэнкі».

Уладзімір Мацкевіч 6 жніўня быў прызнаны палітвязнем. У знак пратэсту супраць ходу следства 4 лютага 2022 года Уладзімір Мацкевіч аб’явіў галадоўку, якая цягнулася 13 дзён і выклікала шырокую рэакцыю. Ён спыніў галадаванне пасля моцнага пагаршэння здароўя і наступнай сустрэчы са следчым.

14 красавіка стала вядома, што крымінальная справа Уладзіміра Мацкевіча накіравана ў суд.

Думаем Беларусь: топ артыкулаў і кніг філосафа Уладзіміра Мацкевіча

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны