Пяскоў ацаніў вынікі ста дзён вайны ва Украіне


Прэсавы сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што за 100 дзён вайны ва Украіне, ці, як кажуць у Маскве, «спецаперацыі», расейскія войскі «вызвалілі мноства паселішчаў і дабіліся пэўных вынікаў у абароне насельніцтва», піша РБК.

Знішчаныя жылыя дамы пасля ракетнага ўдару. Барадзянка, Украіна. 25 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў лічыць, што на працягу ста дзён так званай спецаперацыі ва Украіне Расея дабілася некаторых вынікаў у плане абароны грамадзянаў Данбасу, а таксама дапамагла людзям вярнуцца да мірнага ладу жыцця.

«Аперацыя мае сваёй асноўнаю, галоўнаю мэтай абарону людзей у Данецкай народнай рэспубліцы і ў Луганскай народнай рэспубліцы. У плане забеспячэння і абароны робяцца захады, дасягнутыя пэўныя вынікі», – сказаў Пяскоў.

Таксама прадстаўнік Крамля заявіў, што ад «пранацысцка настроеных сілаў УС Украіны і нацысцкіх сілаў» Расея вызваліла шмат якія мясцовасці.

Насамрэч «вызваленнем» паселішчаў сталася проста знішчэнне жылых дамоў, уваход расейскіх вайскоўцаў прынёс з сабою масавыя забойствы мірных грамадзянаў, мільёны ўцекачоў вымушаныя былі пакінуць свае разбураныя дамы.

Аналітыка
Вайна на знясіленне замест бліцкрыгу. Галоўныя вынікі 100 дзён вайны
2022.06.03 08:30

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў