Польшча скасавала супрацу з Беларуссю і Расеяй у «Зялёнай карце»


Польскае бюро аўтастрахоўцаў скасавала двухбаковыя пагадненні ў «Зялёнай карце», што звязваюць іх з беларускім і расейскім бюро, паведамляе польскі партал «Prawo.pl».

Пагадненне перастала дзейнічаць 1 чэрвеня 2022 года.

Фота: zagranportal.ru

Аднак тэрмін дзеяння забавязанняў трох краінаў ва ўзаемным прызнанні сертыфікатаў страхавання «Зялёная карта», выдадзеных як у Польшчы, так і ў Беларусі і Расеі, скончыцца толькі 31 мая 2023 года. Пасля гэтага сертыфікаты, выдадзеныя ў Польшчы, стануць нядзейснымі на тэрыторыі РБ і РФ, сімвалы гэтых краінаў на сертыфікаце будуць выкрасленыя.

Гэтак жа і з «Зялёнымі картамі», выдадзенымі ў РБ і РФ, – яны не будуць працаваць у Польшчы. У іншых краінах, што не разарвалі пагаднення, полісы працягнуць дзейнічаць.

Старшыня ўправы Польскага бюро аўтастрахоўцаў Мар’юш Віхтоўскі патлумачыў, што на практыцы гэта значыць, што з 1 чэрвеня 2023 года кіроўцы транспартных сродкаў з польскімі нумарамі мусяць афармляць мясцовую памежную страхоўку пры мінанні мяжы з Беларуссю і Расеяй. Таксама ў зваротным кірунку кіроўцам з Расеі і Беларусі давядзецца купляць памежную страхоўку ў Польшчы.

«Зялёная карта» – гэта міжнародны страхавы сертыфікат. Ён сведчыць, што яго ўладальнік застрахаваны цывільнай адказнасцю перад трэцімі асобамі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны, якую ён наведвае, і якая належыць да сістэмы «Зялёнай карты». Назва паходзіць ад колеру дакументу. Сістэма «Зялёнай карткі» гарантуе, што ахвяры дарожна-транспартных здарэнняў атрымаюць кампенсацыю, выкліканую кіроўцам з-за мяжы, і што кіроўцу не давядзецца купляць памежнай страхоўкі.

Hавiны
Еўразвяз канчаткова зацвердзіў шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Туды трапіў і беларускі банк
2022.06.03 12:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў