Няўзораў: У мяне ёсць планы паехаць у Кіеў, мне там ёсць з кім абняцца


Расейскі журналіст Аляксандр Няўзораў атрымаў грамадзянства Украіны. У каментары «Белсату» публіцыст адзначыў, што гэта для яго даволі важна і цяпер у яго з’явілася магчымасць наведаць Кіеў.

Аляксандр Няўзораў.
Фота: peterburg2.ru

Расейскі журналіст Аляксандр Няўзораў і ягоная жонка Лідзія раней падалі прашэнне аб украінскім грамадзянстве. У выніку гэты зварот разгледзеў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і надаў грамадзянства Украіны з фармулёўкай «за выбітныя заслугі перад краінай».

Аляксандр Няўзораў пракаментаваў «Белсату» гэтую падзею.

– Гэта ўсё было не проста для мяне, не проста для Зяленскага. Гэта было, скажам так, вельмі балючым і складаным працэсам, тым не менш, з майго пункту гледжання неабходным. Таму, бо ў што ператварылася медыйная вайна? У Расеі сталі прывыкаць да вайны рэальнай. У Расеі сталі ставіцца да гэтай вайны, як да нечага, што адбываецца далёка ад іх у джунглях з нейкім незразумелым, дзікунскім насельніцтвам, якое ўціхамірваюць і аб якім наогул не мае сэнсу ўзгадваць і гаварыць. Таму вельмі важна было нагадаць, што гэта страшная, жахлівая, сапраўдная вайна Расеі супраць усяго чалавецтва. Супраць усяго, што цяпер з’яўляецца ключавым і асноўным: супраць развіцця, супраць права, свабоды. Для мяне свабода слова – каштоўнасць значна большая, чым любыя геапалітычныя патрэбы і ўяўленні. Свабода слова – гэта фундаментальная рэч, найважнейшая. А геапалітычныя патрэбы і геапалітычныя псіхозы – гэта рэч прыходзячая. І тая сітуацыя, якая склалася ў Расеі, для мяне адназначна паказвае, што так, гэта фашызм. Я не магу быць разам з фашыстамі. Акрамя ўсяго гэтага, змагацца з фашызмам для мяне – каласальная радасць, асалода.

– Раней вядомая сваім учынкам на расейскім ТБ Марыя Аўсяннікава планавала прыехаць у Кіеў. Але бурная рэакцыя ўкраінскага грамадства змяніла яе планы. Не баіцеся, што пры спробе прыехаць у Кіеве таксама можаце сутыкнуцца з такой рэакцыяй?

– У мяне ёсць планы паехаць у Кіеў, у мяне там ёсць з кім абняцца, скажам так. У адрозненне ад Расеі, дзе ў мяне сяброў практычна не засталося, па розных прычынах. І я хачу трапіць у Кіеў.

Я свядома перайшоў на бок тых, каго расстрэльваюць. Таму што ў нас заўсёды ёсць выбар, на чыім баку быць. У мяне няма ні выгады, не чаканняў. Я разумею, што сітуацыя можа быць неадназначна ўспрынятая, і ў Кіеве ў тым ліку. Але мяне нічога не палохае.

Я не хачу прымаць удзел у палітыцы. І баюся, што гэтая ўвага Зяленскі, дзіўнае стаўленне з боку часткі ўкраінцаў, гэты пашпарт і гэтыя грандыёзныя скандалы, якія скаланаюць медыя з маёй нагоды, – баюся, што з мяне пачнуць адкоўваць неяк палітычны персанаж. Я не хачу і не пайду на гэта. Я застануся сабою, са сваім уяўленнем пра дабро і зло, са сваёй свабодай, на якой я памяшаны.

Hавiны
У Расеі распачалі крымінальную справу супраць журналіста Аляксандра Няўзорава. Ён выступаў супраць вайны
2022.03.22 20:53

belsat.eu /ІР

Стужка навінаў