Міліцыя затрымала падазраванага ў жорсткім забойстве ў Ваўкавыску


У мінулую нядзелю, 29 траўня, з-за канфлікту ў адным з двароў Ваўкавыску ад удару нажом у грудзі загінуў 28-гадовы мясцовы жыхар, яшчэ двое атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Пасля здзяйснення злачынства падазраваны ўцёк да прыезду міліцыі, аднак у ноч на 3 чэрвеня ён быў затрыманы.

Скрыншот відэа: VolkovyskBy/Telegarm

«Сёння ноччу сумеснымі намаганнямі мясцовых праваахоўнікаў, іх калег з УУС і абласнога АМАПа 30-гадовы фігурант быў затрыманы паблізу Ваўкавыску», – паведамілі ва УУР УУС Гарадзеншчыны.

Па папярэдняй інфармацыі, перад інцыдэнтам мужчына ўжываў спіртное. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за прычыненне цялесных пашкоджанняў.

Бойка адбылася ў двары дома на вуліцы Панковай, 13 у Ваўкавыску. Вядома, што хлопец з імёнам Руслан Кузняцоў (1991 года нараджэння) забіў хлопца 1994 года нараджэння. У МУС Беларусі імя забітага і падазраванага не называюць.

Hавiны
КДБ завершыў расследаванне справы Фядуты, Кастусёва і Зянковіча
2022.06.02 20:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў