Лукашэнка ў размове з генеральным сакратаром ААН заявіў пра гатовасць абмеркаваць умовы транзіту ўкраінскага збожжа


Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня стэлефанаваўся з генеральным сакратаром ААН Антонью Гутэрышам і выставіў умову, пры якой ён пагодзіцца на транзіт украінскага збожжа праз Беларусь. Пра гэта піша ў сваім тэлеграм-канале дзяржаўны тэлеканал ОНТ.

Лукашэнка і Гутэрыш у 2017 годзе на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы ў Астане.
Фота: focus.ua

Паведамляюць, што Лукашэнка абмеркаваў з генеральным сакратаром ААН вываз збожжа з тэрыторыі Украіны і заявіў, што Беларусь гатовая прапускаць яго транзітам праз Беларусь у балтыйскія парты, але выставіў умову: гэтыя парты павінны быць адкрытыя і для беларускіх тавараў.

«Пры гэтым галоўнае, як было пазначана ў размове, каб гэтыя парты (Нямеччыны, Польшчы, балтыйскіх краінаў, Расеі) былі адкрытыя і для беларускіх тавараў. Гэта значыць, каб, стварыўшы ўмовы для транзіту ўкраінскага збожжа, у партах, якія будуць ажыццяўляць яго перавал, была магчымасць грузіць і тавары з Беларусі», – перадае словы Лукашэнкі ОНТ.

У сваю чаргу Антонью Гутэрыш прапанаваў узяць паўзу на некалькі дзён, каб абмеркаваць гэтае пытанне з кіраўніцтвам зацікаўленых краінаў і вызначыць умовы паставак украінскага збожжа праз Беларусь.

Hавiны
ААН: праз сітуацыю ва Украіне амаль 218 млн асобаў могуць зазнаць голад
2022.05.28 16:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў