Еўразвяз канчаткова зацвердзіў шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Туды трапіў і беларускі банк


Еўразвяз 2 чэрвеня адобрыў шосты пакет санкцый супраць Беларусі і Расеі, які ўключае частковае эмбарга на пастаўкі расейскай нафты, паведамляе французскае старшынства ў сваім акаўнце ў Twitter.

Новы пакет санкцый увялі пасля таго, як Венгрыя зняла пярэчанні, якія затрымлівалі яго на працягу некалькіх тыдняў.

Фота: Michael Kappeler/Global Look Press

Новы санкцыйны пакет будзе ўключаць у сябе наступныя меры:

  • адключэнне ад сістэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, уключаючы «Сбербанк», і беларускага банка «Белінвэстбанк»;
  • забарона на імпарт расейскай нафты морам;
  • пашырэнне забарон на экспарт у Расею, уключаючы хімічныя рэчывы і высокатэхналагічныя тавары;
  • забарона на прадастаўленне паслуг расейскаму нафтаваму сектару;
  • забарона на вяшчанне трох расейскіх СМІ, якія ўдзельнічаюць у распаўсюджванні «прапаганды»;
  • забарона на кансультацыйныя паслугі для расейскіх аператараў.

Акрамя гэтага персанальныя санкцыі ЕЗ закрануць прадстаўнікоў расейскіх сілавых структур, бізнесменаў і журналістаў. Шосты пакет набудзе моц пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ, верагодна ў пятніцу.

У аўторак 31 траўня лідары краін Еўразвяза на саміце ў Бруселі ўзгаднілі частковае эмбарга на імпарт расейскай нафты. Новыя абмежаванні закрануць дзве трэці аб’ёму паліва, якое пастаўляецца з Расеі.

Hавiны
ЕЗ дамовіўся наконт санкцыяў адносна расейскай нафты. Да канца года пастаўкі маюць скараціцца на 90 %
2022.05.31 09:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў