Жанчыну абвінавацілі ў паклёпе на генпракурора Андрэя Шведа


У суд накіравалі крымінальную справу пра абвінавачанне 47-гадовай жанчыны ў паклёпе на генеральнага пракурора Андрэя Шведа (арт. 188 Крымінальнага кодэксу).

Паводле Генпракуратуры, жанчына ў адным з публічных чатаў тэлеграм-каналу 1 лютага 2021 года «стварыла і распаўсюдзіла для агляду і ўспрымання неабмежаванаму ліку карыстальнікаў» інфармацыю, якая нібыта не адпавядае рэчаіснасці. Следчыя палічылі, што допіс жанчыны «абражае гонар і годнасць» Андрэя Шведа.

Справу распачало і расследавала Упраўленне ўласнай бяспекі Генпракуратуры. Жанчына – пад падпіскаю пра нявыезд.

Hавiны
Генпракуратура распачала крымінальную справу за «пагрозу забойства» Андрэя Шведа
2021.05.19 19:23

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Следчы камітэт заяўляе, што са жніўня распачатыя больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, а Генпракуратура сцвярджае, што за гэты перыяд былі зарэгістраваныя больш як 3000 такіх «злачынстваў». Дакладная колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў застаецца невядомай.

460 чалавек на дзень 3 чэрвеня прызнаныя палітычнымі вязнямі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Паводле розных ацэнак, ад 4 да 15 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

Hавiны
Не менш як 15. Чые смерці ў Беларусі звязаныя з задушэннем пратэстаў
2021.05.26 19:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў