Затрыманы журналіст «Трыбуны» і футбаліст «Крумкачоў»


Аляксандр Івулін
Фота: facebook.com/aleksandr.ivulin

Журналіст і спартовец Аляксандр Івулін быў затрыманы сёння, 3 чэрвеня, разам з мантажорам праекта «ЧестнОК» Яраславам Пісарэнкам, паведамляе Tribuna.com.

Іх забралі з кватэры невядомыя ў цывільным. Па звестках суседзяў, да хлопцаў прыйшлі каля 13.00 з ператрусам, запрашалі суседзяў стаць панятымі.

У 16.00 Івуліна і Пісарэнка павезлі на дзвюх машынах у невядомым накірунку.

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў