У Грэцыі за Раманам Пратасевічам сачылі людзі з расейскімі пашпартамі


Невядомыя людзі з расейскімі пашпартамі некалькі дзён сачылі за блогерам Раманам Пратасевічам перад тым, як ён сеў на рэйс, які ўлады Беларусі прымусілі зрабіць пасадку ў Менску. Пра гэта паведамляе «VICE World News».

Прадстаўнікі грэцкай выведкі паведамілі мясцовым СМІ, што мінімум тры невядомыя асобы сачылі за Пратасевічам у Афінах з моманту ягонага прыбыцця перад канферэнцыяй 9 траўня. Пасля канферэнцыі, 16 траўня, Пратасевіч адправіўся ў адпачынак на Крыт са сваёй сяброўкаю, дзе яны таксама былі пад наглядам, імаверна, агентаў беларускіх або расейскіх спецслужбаў.

Паводле прадстаўніка МУС Грэцыі, у выніку аналізу запісаў камер відэаназірання «з гатэляў, з Крыту і з аэрапорту», стала ясна, што за імі сачылі працаўнікі спецслужбаў з расейскімі пашпартамі. «Мы лічым, што гэтыя людзі дзеялі ад імя Беларусі і дапамаглі высветліць, што Пратасевіч быў на борце самалёта, калі ён пралятаў над Беларуссю», – дадаў ён.

Грэцкія спецслужбы абураныя, яны лічаць гэтую аперацыю парушэннем неафіцыйных правілаў, піша выданне.

Фота
Бацькі Рамана Пратасевіча на Глабальным пікеце салідарнасці звярнуліся да Лукашэнкі
2021.05.29 16:45

Нагадаем, што самалёт «Ryanair» 23 траўня зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз інфармацыю пра мініраванне, якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега былі затрыманыя спецслужбамі. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля затрымання апазіцыйнага блогера.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў