У гарадзенскую краму «Адметнасць» прыйшоў АМАП


Крама «Адметнасць» пасля разгрому.
Фота: Белсат

Раніцай туды ўжо наведвался людзі з аддзелу ідэалогіі гарвыканкаму і прасілі прыбраць нейкі тавар, які не адпавядае Закону аб рэкламе.

Зноў ўзніклі прэтэнзіі да белых і чырвоных колераў і да тавараў, якія нібыта «парушаюць палітычныя правы грамадзянаў».

Якія гэта тавары – прадстаўнік аддзелу ідэалогіі не называе.

З крамы «Адметнасць» вынеслі чырвоныя свечкі, белыя пакуль стаяць.
Фота: Белсат

Цяпер з крамы «Адметнасць» сілавікі забралі тавары, якія маюць белы і чырвоны колер. У краму прыехаў кіраўнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч і намначальніка аддзела аховы парадка Ленінскага РАУС Горадні Аляксей Вайцешка.

Падзеі ў краме «Адметнасць» можна назвать разгромам. Сілавікі сарвалі нават рэкламны банер крамы.

Вольга Верамеенка, супрацоўніца крамы, затрымана па арт. 24.23 КаАП.
З крамы «Адметнасць» міліцыя выносіць скрыні з таварам
Фота: Белсат

 

ПМ, belsat.eu

Стужка навінаў