Рэдактарку спецпраектаў «Hrodna.life» Ірыну Новік пакаралі штрафам


Ірыну Новік затрымалі раніцаю 1 чэрвеня, калі яна прыйшла ў пастарунак па выкліку ўчастковага.

На рэдактарку «Hrodna.life» склалі пратакол за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». Два дні Ірына Новік была за кратамі. Жанчыну ўвесь час трымалі ў камеры адну і забаранялі сядзець з 6:00 да 22:00.

Сёння ў РАУС над Ірынай Новік адбыўся выязны суд, які прызначыў ёй 25 базавых велічыняў (725 рублёў) штрафу. Пасля суда журналістку вызвалілі.

Нагадаем, што 30 траўня сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара «Hrodna.life» Аляксея Шоту. На яго завялі адміністратыўную справу за нібыта распаўсюд з экстрэмісцкіх каналаў і праз чатыры гадзіны адпусцілі.

Абноўлена
Затрымалі журналіста Tribuna.com Руто і рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Новік
2021.06.01 11:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў