Працаўнікам «Белпошты» выдадуць зброю


МУС зацвердзіла нормы забеспячэння зброяй і боепрыпасамі, якія будзе выдаваць работнікам прадпрыемстваў з асаблівымі статутнымі задачамі. Адпаведную пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У прыватнасці зброяй будуць забяспечаныя БФСТ «Дынама», ДТСААФ, прыватнае ахоўнае прадпрыемства «ГардСэрвіс» (звязана з Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта), работнікі дзяржаўнай лясной аховы, таварыства паляўнічых і рыбаловаў, «Энерга-Оіл» алігарха Аляксея Алексіна (у частцы дзейнасці спартова-стралковага комплексу).

Зброю таксама будуць мець працаўнікі «Белпошты»: начальнікі вузлоў сувязі, начальнікі ўчасткаў, начальнікі аддзяленняў сувязі, начальнікі галоўнай касы, аператары сувязі, паштальёны, кіроўцы. Доступ да зброі атрымаюць і працаўнікі дзяржпрадпрыемства «Спецыяльная сувязь» – напрыклад, фельдʼегер у справе спецыяльных даручэнняў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў