Хірурга арыштавалі на месяц пасля «хапуна» ля Цівалі ў Менску


Сяргей Броўка
Фота: Вясна

Увечары 2 чэрвеня ў менскім парку Цівалі міліцыя затрымала не менш за дзесяць чалавек, паведамляе «Вясна».

У РУУСе ўсім затрыманым у пратаколах запісалі, што яны бралі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП), пляскалі ў далоні і выкрыквалі лозунгі.

3 траўня затрыманых пачалі судзіць. Сярод затрыманых быў і 31-гадовы хірург Сяргей Броўка. Сваю віну мужчына адмовіў. Па яго словах, ён прадаў кватэру і паехаў па скрыні для рэчаў, каб з’ехаць. Каля парку пабачыў сваіх знаёмых і падышоў пагутарыць з імі.

Суддзя Марыя Ярохіна пацікавілася, куды будзе пераязджаць Броўка:

– А куды пераязджаеце?

– Пераязджаю ў Новую Баравую…

– Ясна, можаце далей не працягваць. Пазіцыя ваша суду зразумелая.

Суддзя пакарала Броўку 30 соднямі арышту.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў