Агенцтва авіяцыйнай бяспекі ЕЗ апублікавала дырэктыву наконт Беларусі


Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) выдала дырэктыву, у якой рэкамендуе пазбягаць паветраную прастору Беларусі.

Як адзначаюць у дакуменце, мэта дырэктывы «заключаецца ў зніжэнні патэнцыяльнай рызыкі для пасажыраў і экіпажаў, якая можа ўзнікнуць у выніку аперацыяў у гэтай паветранай прасторы». EASA заклікае дзяржавы – чальцы арганізацыі забавязаць нацыянальных авіяперавознікаў не выкарыстоўваць паветранай прасторы Беларусі. Прычына – інцыдэнт з вымушанаю пасадкай у Менску самалёта «Ryanair».

«Абставіны, звязаныя з гэтай акцыяй, прымушаюць сурʼёзна сумнявацца ў тым, што Беларусь паважае правілы міжнароднай цывільнай авіяцыі, і сведчаць пра злоўжыванне працэдурамі паветранай навігацыі з боку ўладаў Беларусі. У існасці, гэта парушэнне прынцыпаў узаемнай даверу, што ляжаць у аснове міжнароднай грамадзянскай авіяцыі.

Пакуль міжнароднае расследаванне не высветліць усіх абставінаў, EASA мае засцярогі наконт таго, ці можа беларуская паветраная прастора лічыцца бяспечнаю для грамадзянскіх палётаў міжнароднай супольнасці, бо няма поўнай упэўненасці ў здольнасці цяперашніх уладаў Беларусі кіраваць паветранай прасторай згодна з міжнароднымі пагадненнямі», – гаворыцца ў дырэктыве.

Аб’ектыў
Санкцыі Еўразвязу ў адказ на пасадку самалёта
2021.06.01 23:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў