299-ы дзень пратэстаў: Ціханоўская ў Варшаве, «карагодная справа»і «Адметнасць»

3 чэрвеня ў Беларусі завяршаецца 299-ы дзень няспынных штодзённых пратэстаў беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Ціханоўская прэзентавала Праграму падтрымання ўдзельнікаў стачачнага руху

Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў праект Праграмы падтрымання, на якую могуць разлічваць беларусы, якія далучаюцца да страйкавага руху і якія ўжо зазналі ціск за свой пратэст. Праект таксама ўключае падтрыманне чыноўнікаў і сілавікоў, якія перайшлі на бок народу, а таксама прыватных бізнесаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што гэта не папулізм, бо праграма прадугледжвае канкрэтныя крыніцы фінансавання. Напрыклад, частка Праграмы будзе фінансавацца за кошт Эканамічнага плану Еўразвязу для дэмакратычнай Беларусі

«Мы вядзем паслядоўную працу дзеля таго, каб на момант змены рэжыму ў нашай краіне мы былі гатовыя да правядзення доўгачаканых палітычных і эканамічных рэформаў», – заявіла лідарка беларускага пратэсту.

«Мы станем гарой на абарону кожнага». Ціханоўская прадставіла Праграму падтрымання страйкоўцаў

Акрамя афіцыйных заяваў палітычная дзяячка сустрэлася з дзецьмі беларускіх уцекачоў.

Святлана Ціханоўская сустракаецца з беларускаю дыяспарай у Варшаве, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат
Святлана Ціханоўская сустракаецца з беларускаю дыяспарай у Варшаве, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат
Святлана Ціханоўская сустракаецца з беларускаю дыяспарай у Варшаве, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат

А ўвечары наведала мітынг беларусоў у Варшаве.

Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у польскай сталіцы. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі ў Варшаве, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат
Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у польскай сталіцы. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат
Святлана Ціханоўска на сустрэчы з беларусамі ў Варшаве, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат
Беларусы Варшавы чакаюць Святлану Ціханоўскую. Польшча. 3 чэрвеня 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Варшаве

Наталлю Хершэ трымаюць у карцары

Наталлю Хершэ пакаралі карцарам за «парушэнні вызначанага парадку адбыцця пакарання». Палітзняволеная была ў штрафным ізалятары з 6 да 23 траўня.

«Апроч таго, з 24 траўня яна зноў замешчаная ў штрафны ізалятар, у сувязі з чым не мае магчымасці слаць лісты і ажыццяўляць тэлефонныя размовы», – распавёў брат.

Наталлю Хершэ трымаюць у карцары

Рэдактарку спецпраектаў «Hrodna.life» пакаралі штрафам

Ірыну Новік затрымалі раніцаю 1 чэрвеня, калі яна прыйшла ў пастарунак па выкліку ўчастковага. Сёння яе пакаралі 25 базавымі велічынямі.

Рэдактарку спецпраектаў «Hrodna.life» Ірыну Новік пакаралі штрафам

Суддзя Яўген Брэган асудзіў 13 чалавек

У судзе Маскоўскага раёну Берасця прагучаў прысуд для пятай групы ў «карагоднай справе».

Судовы канвеер разагнаўся так хутка, што пятую групу пасудзілі хутчэй, чым чацвёртую, апошняя пачуе прысуд толькі 8 чэрвеня.

Рэдактарку спецпраектаў «Hrodna.life» Ірыну Новік пакаралі штрафам

АМАП вынез з «Адметнасці» бчб-тавары і затрымаў супрацоўніцу крамы

Падзеі ў краме «Адметнасць» можна назвать разгромам. Сілавікі сарвалі нават рэкламны банер крамы.

З крамы «Адметнасць» міліцыя выносіць скрыні з таварам Фота: Белсат
З крамы «Адметнасць» вынеслі чырвоныя свечкі, белыя пакуль стаяць. Фота: Белсат
Крама «Адметнасць» пасля разгрому. Фота: Белсат
Раніцай туды ўжо наведвался людзі з аддзелу ідэалогіі гарвыканкаму і прасілі прыбраць нейкі тавар, які не адпавядае Закону аб рэкламе.

Зноў ўзніклі прэтэнзіі да белых і чырвоных колераў і да тавараў, якія нібыта «парушаюць палітычныя правы грамадзянаў».

Вольга Верамеенка, супрацоўніца крамы, затрымана па арт. 24.23 КаАП.

Беларусы тым часам не спыняюць пратэсты

МГМ, belsat.eu

Hавiны