Выведка ЗША: Расея плануе анексаваць «ДНР» і «ЛНР» і прызнаць незалежнасць так званай Херсонскай народнай рэспублікі


Пра планы Расеі анексаваць самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» і прызнаць незалежнасць Херсонскай вобласці пасля абвяшчэння там так званай Херсонскай народнай рэспублікі заявіў у панядзелак, 2 траўня, са спасылкай на амерыканскую выведку амбасадар ЗША ў Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе Майкл Карпэнтэр, піша радыё «Свабода».

Hавiны
Мэр Херсону: «Расея хоча далучыць вобласць да Крыму»
2022.04.28 18:04

Масква мае намер правесці фіктыўныя рэферэндумы на тэрыторыях Луганскай і Данецкай вобласцяў аб далучэнні іх да Расеі. Паводле Карпэнтэра, ёсць таксама прыкметы, што Расея рыхтуе правядзенне рэферэндуму і аб незалежнасці Херсону.

«Мы мяркуем, што Крэмль можа паспрабаваць правесці фіктыўныя рэферэндумы, спрабуючы стварыць бачнасць дэмакратычнай і выбарчай легітымнасці. Такія фіктыўныя рэферэндумы, сфальсіфікаваныя вынікі не будуць прызнаныя законнымі, як не будуць прызнаныя законнымі любыя спробы дадатковай анексіі тэрыторыі Украіны», – падкрэсліў Майкл Карпэнтэр.

Hавiны
Эксперты: Расея не можа рэалізаваць сваіх планаў на Данбасе, а Украіна хутка можа пачаць контрнаступ
2022.04.30 10:59

Гэтыя крокі могуць быць зробленыя ўжо ў сярэдзіне траўня. Ускосна на такія планы паказваюць выкраданні мэраў гарадоў і сябраў мясцовых радаў на тэрыторыях, акупаваных расейскімі войскамі, адлучэнне інтэрнэту і сотавай сувязі і планы ўвядзення расейскай школьнай праграмы ў мясцовых школах.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў