У Чэхіі хочуць падоўжыць забарону на выдачу віз і ВНЖ для беларусаў


МУС Чэхіі хоча ў заканадаўчым парадку ўнесці праект, каб краіна не выдавала візы і віды на жыхарства расейцам і беларусам нават пасля заканчэння надзвычайнага становішча.

Фота: Depositphotos

Прапанова была накіравана міністэрствам на працэдуру разгляду. На думку МУС, такія меры павінны аказаць ціск на Расею і Беларусь і могуць садзейнічаць спыненню вайны.

«Можна абгрунтавана выказаць здагадку, што такое абмежаванне акажа ціск на гэтыя дзяржавы, што ў цэлым можа садзейнічаць спыненню агрэсіі і, адпаведна, самой хвалі міграцыі, выкліканай гэтай агрэсіяй», – заявілі ў МУС.

У пачатку сакавіка Чэхія аб’явіла надзвычайнае становішча з-за хвалі міграцыі бежанцаў пасля ўварвання Расеі ва Украіну. У канцы месяца была прынятая пастанова, паводле якой амбасады не прымаюць заявы на атрыманне візы і дазволу на доўгатэрміновае і сталае пражыванне ад расейцаў і беларусаў. Выключэнні – члены семʼяў грамадзян Чэхіі і Еўрапейскага звязу, якія пражываюць у Чэхіі, або людзі, якія пераследуюцца таталітарнымі рэжымамі Расеі і Беларусі.

Гэтая мера дзейнічае да заканчэння надзвычайнага становішча, значыць да 31 траўня.

Цяпер міністэрства прапануе замацаваць такія абмежаванні ў спецыяльных законах, прынятых у сувязі з расейскім уварваннем і хваляй міграцыі. Па інфармацыі ведамства, такая мера спрацавала, але патрабуе большай працягласці.

Аналітыка
Эксперты: Вайна ва Украіне не завершыцца, пакуль адзін з бакоў не падпіша капітуляцыі
2022.05.03 21:31

АД belsat.eu

Стужка навінаў