У Беларусі рэкордна нізкая колькасць новых выпадкаў COVID-19 – усяго 40 за содні


3 траўня ў Беларусі выяўлена 40 новых выпадкаў захворвання на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Памерлі тры чалавекі.

Яшчэ на дзень раней, 2 траўня, захворванняў было 148.

Магчыма, такую розніцу стварае колькасць тэстаў, выкананыз ўа содні, 1045. За папярэдні дзень іх было амаль у чатыры разы больш – 3963.

Hавiны
Літва, Балгарыя, Арменія, Албанія і Грэцыя здымаюць усе каронавірусныя абмежаванні з 1 траўня
2022.05.01 18:03

З пачатку пандэміі COVID-19 у Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, зарэгістравалі 980 868 хворых на каронавірусную інфекцыю. Памерлі 6954 чалавекі. Эксперты не раз казалі, што абодва лікі істотна заніжаныя.

Гісторыі
Беларус з Шанхаю пра тое, як 25-мільённы мегаполіс трэці тыдзень жыве ў ізаляцыі
2022.04.17 12:54

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў