«Рэпарцёры без межаў»: Беларусь – самая небяспечная ў Еўропе краіна для журналістаў да ўварвання Расеі ва Украіну


Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала «Індэкс свабоды прэсы». Беларусь у ім гэтым разам трапіла на 153-е месца са 180.

У 2021 годзе Беларусь займала 158-е месца. Сёлета нашая краіна на два пункты вышэй за Расею, што месціцца ў спісе на 155-м месцы.

Беларусь у «Індэксе свабоды прэсы» міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».
Фота: скрыншот «Індэксу свабоды прэсы» на сайце rsf.org

«Самая небяспечная краіна Еўропы для журналістаў да ўварвання Расеі ва Украіну, Беларусь, працягвае пераслед незалежных СМІ і рэпарцёраў гэтых СМІ», – так характарызуюць нашую краіну «Рэпарцёры без межаў».

Артыкулы
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення
2022.04.28 23:14

Аўтары індэксу падкрэсліваюць, што СМІ ў Беларусі ніколі так не цярпелі ад рэпрэсіяў, як пасля жніўня 2020 года, калі медыі пачалі закрываць, прызнаваць экстрэмісцкімі, а журналістаў арыштоўвалі і прысуджалі ім вялікія турэмныя тэрміны.

Артыкулы
Кацярыне Андрэевай пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі
2022.04.07 20:12

Украіна ў спісе займае 106-е месца. Польшча – 66-е, Латвія – 22-е. Літва займае 9-е месца і такім чынам уваходзіць у дзясятку самых свабодных для СМІ краінаў.

На першым месцы – Нарвегія. За ёй ідуць Данія, Швецыя, Эстонія, Фінляндыя, Ірландыя, Партугалія, Коста-Рыка, Літва і Ліхтэнштэйн.

Унізе рэйтынгу – самыя небяспечныя для журналістаў краіны: Сірыя, Ірак, Куба, В’етнам, Кітай, М’янма, Туркменістан, Іран, Эрытрэя і Паўночная Карэя.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў