Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута перавялі на Валадарку


Анджэя Пачобута перавялі са следчай турмы № 8 у Жодзіна ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Пра перавод паведаміла жонка журналіста Аксана Пачобут на сваёй Facebook-старонцы.

Цяпер напісаць ліст Анджэю можна на адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Менск.

Артыкулы
Журналіста Анджэя Пачобута трымалі на Валадарцы ў «расстрэльным калідоры»
2022.04.11 17:42

Анджэй Пачобут нарадзіўся 16 красавіка 1973 года ў мястэчку Вялікая Бераставіца на Берасцейшчыне. Журналіст, публіцыст і блогер, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі. З 2006 года – карэспандэнт буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza» у Беларусі.

Артыкулы
Анджэй Пачобут – год за кратамі
2022.03.25 23:16

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць Анджэя Пачобута неаднаразова затрымлівалі, каралі штрафамі, арыштамі. Апошні раз журналіст быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў сваім доме ў Горадні пасля ператрусу. З таго часу застаецца ў зняволенні. Пачобута абвінавачваюць паводле арт. 130 КК РБ – «Распальванне варожасці».

Беларускія праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязнем.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў