Беларусь заняла 153 месца ў рэйтынгу свабоды прэсы са 180 магчымых. Расея на 155 месцы


Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала штогадовы рэйтынг краін па ўзроўню свабоды прэсы. Так, Беларусь абагнала Расею ў рэйтынгу свабоды прэсы і заняла 153 месца са 180 магчымых. Расея апусцілася са 150 на 155 месца.

Фота: ТК / Белсат

У дакладзе адзначаецца, што пасля пачатку вайны свабода прэсы ў Расеі практычна перастала існаваць: «Больш за сотню журналістаў і цэлыя рэдакцыі ў 2021 годзе былі абвешчаныя «інаагентамі», многія з-за гэтага былі вымушаны спыніць працу».

Пры вызначэнні месца Расеі ў індэксе таксама ўлічана і забарона ў краіне сацсетак Facebook, Twitter і Instagram, а таксама з’яўленне заканадаўчых норм ваеннай цэнзуры, згодна з якімі за распаўсюджванне звестак аб расейскім войску, якія ўлады палічаць дэзынфармацыяй, пагражае да 15 гадоў турмы.

«Рэпарцёры без межаў» апісваюць сітуацыю ў Беларусі так: «дыктатар Аляксандр Лукашэнка з моманту свайго «перавыбрання» у жніўні 2020 года пераследуе незалежных журналістаў з вялікай жорсткасцю».

«Забойствы і выкраданні, затрыманні і фізічныя напады – усё гэта толькі розныя праявы адной і той жа праблемы: урады, групы інтарэсаў і асобы хочуць пры дапамозе гвалту перашкодзіць супрацоўнікам СМІ весці незалежнае асвятленне падзей», – кажа афіцыйны прадстаўнік «Рэпарцёраў без межаў» Міхаэль Радыску.

Скрыншот: rsf.org

Украіна таксама апусцілася за год у рэйтынгу: з 97 на 106-ы радок. Па дадзеных Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны з пачатку расейскага ўварвання ва Украіне загінулі мінімум 20 журналістаў. Таксама расейскія вайскоўцы «мэтанакіравана нападалі на групы журналістаў і бамбілі тэлевежы ў шэрагу гарадоў».

«Неаднаразова супрацоўнікаў СМІ выкрадалі ці аказвалі ціск на чальцоў іх семʼяў, каб прымусіць іх замаўчаць», – гаворыцца ў дакладзе. Таксама зазначаецца, што ўказам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага 20 сакавіка агульнанацыянальныя тэлеканалы былі абʼяднаны дзеля правядзення адзінай інфармацыйнай палітыкі.

Самая добрая сітуацыя са свабодай слова застаецца ў скандынаўскіх краінах: Нарвегіі (1 месца), Даніі (2 месца) і Швецыі (3 месца). Эстонія заняла 4 месца, Літва – 9 месца. Нямеччына, Францыя і ЗША занялі 16, 26 і 42 месца адпаведна.

Hавiны
Беларускай асацыяцыі журналістаў уручылі прэмію UNESCO за ўнёсак у свабоду прэсы
2022.05.03 16:31

АД belsat.eu

Стужка навінаў