Аўстрыя панізіць узровень свайго прадстаўніка ў Беларусі з пасла да часовага паверанага


Аўстрыя плануе панізіць узровень свайго прадстаўніка ў Беларусі да часовага паверанага ў справах Аўстрыі ў Беларусі, паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Фота: politring.com

Павел Латушка падчас кансультацый з Генсекам МЗС Аўстрыі Петэрам Лаўнскі-Ціфентальем абмеркаваў крызісную сітуацыю ў краіне і меры па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў і саўдзел у вайне супраць Украіны.

Генеральны сакратар МЗС Аўстрыі заявіў, што Лукашэнка – «саўдзельнік злачынстваў Пуціна». Ён таксама адзначыў, што Аўстрыя падтрымлівае далейшае ўзмацненне санкцыйнага ціску на Лукашэнку і ізаляцыю яго рэжыму на міжнароднай арэне.

У сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізай Вергетэр, Аўстрыя плануе панізіць узровень свайго прадстаўніцтва да часовага паверанага, што не прадугледжвае ўручэння даверчых грамат Лукашэнку.

Аналітыка
Рост цэнаў і колькасці расейскіх тавараў: расказваем, што адбываецца ў крамах Беларусі
2022.05.03 12:28

АД belsat.eu

Стужка навінаў